Крычыць тэлевізар, газэты крычаць, Крычыць інтэрнэт, надрываецца чат, Прэсуе нас прэса - прамыўка мазгоў Каму і навошта, і што да чаго? Папсовае свята, эстрадны парад, Няма авангарду - хадзі на ар'ергард. Міс Беларусь - эратычны фінал, На сцэну ўрачыста выходзіць яна: Палітыка-паралітыка Палітыка-паралітыка Палітыка-паралітыка Палітыка... Сядзяць на пасадах сваіх змагары. Так жывенька звонку, ды пуста ўнутры. І з Захаду грошай струменіць рака, Каб штучна падоўжыць жыццё мярцвяка. Палітыка-паралітыка Палітыка-паралітыка Палітыка-паралітыка Палітыка... Сумленне народу, аванс і аклад - Усім падабаецца гэты расклад. Да болю ты гэтую любіш зямлю І ціха скуголіш: "Што я тут раблю?" Палітыка-паралітыка Палітыка-паралітыка Палітыка-паралітыка Палітыка-паралітыка Палітыка-паралітыка Палітыка-паралітыка Палітыка!