Iдуць па краiне, Нiбыта краiна чужая... Пачварныя гiмны Паўсюдна спяваць прымушаюць. I маюць загад, Што нi кроку назад. I мроiцца iм, Што наўкол Сталiнград. I зробяць дакладна Усё тое, што iм загадаюць. Go home! Go home! Краiна-руiна Няўклюдна стаiць на каленях. Пад зоркай-палынам Гадуе свае пакаленнi. I нехта бяжыць, Каб спакойна дажыць, А нехта згаджаецца Моўчкi служыць. Для гэтага трэба Забыцца на рэшткi сумлення. Go home! Go home! Go home! А як ты паглядзiш У вочы магутнаму Богу, Цi проста таму, Каму ты перакрэслiў дарогу? Ты скажаш: камрад, Я выконваў загад, А быў жа ж загад, Каб нi кроку назад, А быў жа ж загад, Каб нiколi нiкому нiчога... Go home! Go home! Go home! Go home!