» 
 » 
Дзесьці



J-mors - Дзесьці - Текст песни

Дзесьці на шары ў абшары мне помніцца 
Паміж паўночным ды паўднёвым полюсам 
Хлопчык с дзяўчынкай дыхалі ветрам 
Ды пакахалі напэўна ад гэтага  
Марылі мары, гулялі ў мафію 
Ды выдумлялі сабе біяграфіі 
Спалі на кафлі ў ваннай ў спякоту 
Жылі і не ведалі што будзе потым 

Але у яе вачах - выйсце 
У яго вачах - толькі выхад на дах 
Аднойчы ўсё скончыцца раптам 
Ўсё будзе не так як чакаць было варта 
Ёй будзе няёмка 
Ён будзе трымацца да самых апошніх прыдуманных слоў 
І потым яшчэ будзе весці з гудкамі размову 

Дзесьці ў абшары на шары мне помніцца 
Паміж паўночным ды паўднёвым полюсам 
Хлопчык с дзяўчынкай згубілі каханне 
Нясмелае, чыстае, светлае, ранняе 
Яно пажыло і растала ў паветры 
Забытае так незваротна сусветам 
Яе нехта бачыў аж па-за экватарам 
Ён трапіў ў ЧАЭС і памёр ліквідатарам 

Але у яе вачах - выйсце 
У яго вачах - толькі выхад на дах 
Аднойчы ўсё скончылась раптам 
Напэўна ня так як чакаць было варта 
Ёй было няёмка 
А ён усё трымаўся да самых апошніх прыдуманных слоў 
І потым працягваў доўга з гудкамі размову 
І потым працягваў доўга з гудкамі размову
https://primoaccordo.net/j-mors/dzesc.htm