Мінулыя дні, пясок паміж пальцаў, Успаміны як сны, час абнуляцца, І нешта замест зусім нечакана, І люты зыходзіць рана.... Прыпеў: Адліга, Я стану зрокам, я стану слыхам, Вачамі крануцца і ледзьве дыхаць Гэтай адлігай.... Дварамі наскрозь, дзе муры адвеку Утойваюць лёс апошняга снегу, І сэрца жыве, і сэрца хварэе, У сэрцы яшчэ завеі.... Прыпеў: Адліга, Я стану зрокам, я стану слыхам, Вачамі крануцца і ледзьве дыхаць Гэтай адлігай.....