» 
 » 
Адлегласць



J-mors - Адлегласць - Текст песни

Непатрэбныя нікому 
Сшыткі, дзённікі 
Ты ў пустым пакоі зноў 
Гартаеш слоўнікі 
Ты адзін на авансцэне 
У незнаёмым шоў 
Час прэм'еры 
Толькі што прайшоў 
Ты сустрэў і развітаўся 
Дотыкам рукi 
І ніхто і не здагадаўся 
Хто ты ёсць такі 
Толькі вецер паміж дахаў 
Твой адзіны госць 
Можа хто-небудзь 
Яшчэ тут ёсць 

Гэта толькі твая адлегласць 
І ніхто не павінен ведаць 
Дзе і як ты трымаеш кантроль 
І дзе радасць твая, дзе твой боль 

І калі даўжэюць цені 
На тваёй сцяне 
Абадраныя калені 
Муха на вакне 
На апошні гузік ты 
Зашпіліш паліто 
І не здагадаецца 
Ніхто 

Гэта толькі твая адлегласць 
І ніхто не павінен ведаць 
Дзе і як ты трымаеш кантроль 
І дзе радасць твая, дзе твой боль
https://primoaccordo.net/j-mors/adleglasc.htm