[ Предположительная тональность: Em ] Em Bm Вось мая зямля пад нагой бяжыць. Em Bm Вось мая зямля ў снягох ляжыць Am C Закаваная лютым холадам, Em Bm Падуладная чужым волатам... Вось мая зямля запаветная, Занядбаная, непрыкметная. Хоць багатая на малітвы, А крывею шчодра палітая. А сыны яе незлічоныя, Бесклапотныя, нехрышчоныя Не турбуюцца, не хвалююцца, Толькі піць ды спаць не лянуюцца. Як пачнеш спяваць - не абудзяцца, Як пачнеш крычаць - не дачуюцца, А спытаеш піць - не дадуць вады, А захочаш бегчы - няма куды... Я іду наперад па збочыне, Я пяю свае песні змрочныя, А зямля мая пад нагой бяжыць. Я зямля мая ў снягох ляжыць.